Аўтарскія правы

Калі ласка, уважліва прачытайце нашы дакументы Палітыка аўтарскіх правоў, Пагадненне карыстальніка і Палітыка прыватнасці перад доступам або выкарыстаннем Sittersglobal. Яны ўтрымліваюць важную інфармацыю аб Вашых правах і абавязках.

Мы паважаем чужыя правы на інтэлектуальную ўласнасць і просім такой жа павагі да сябе. SittersGlobal і яго падраздзяленні, а таксама іншыя арганізацыі з'яўляюцца ўладальнікамі аўтарскіх правоў і правоў на гандлёвую марку. Усе матэрыялы на гэтым сайце, такія як тэкст, малюнкі, лагатыпы, абразкі, графіка, стылі старонак, дызайн, код, тыпы шрыфтоў, спосабы збору і апрацоўкі дадзеных, а таксама праграмнае забеспячэнне з'яўляюцца ўласнасцю SittersGlobal і абаронены заканадаўствам ЗША і міжнароднымі законамі аб аўтарскім праве.

1. Распаўсюд: Карыстальнікі не могуць прадаваць, распаўсюджваць, перадаваць, выкарыстоўваць у сваіх мэтах або змяняць усе матэрыялы, абароненыя аўтарскім правам і правам на гандлёвую марку, а таксама іншую абароненую інфармацыю, як для камерцыйных, так і для грамадскіх мэтаў, без належным чынам атрыманага дазволу праваўладальніка на выкарыстанне. Карыстальнікі маюць права на запампоўку і выкарыстанне матэрыялаў з сайта SittersGlobal толькі ў асабістых некамерцыйных мэтах. Грэбаванне гэтымі правіламі прывядзе да парушэння аўтарскіх правоў стваральнікаў, права на гандлёвую марку і іншых правоў інтэлектуальнай уласнасці. Вынікам чаго будзе спыненне дзеяння ўліковага запісу парушальнікаў і пераслед, пры неабходнасці, па закону.

2. Забарона на звароты: Карыстальнікі не могуць пісаць звароты супраць SittersGlobal праз любое меркаванае або фактычнае парушэнне або незаконнае прысваенне любога права ўласнасці ў сваіх паведамленнях ў SittersGlobal.

3. Зварот аб парушэнні: Калі карыстальнік упэўнены, што яго праца была скапіяваная якім-небудзь спосабам, што парушае яго аўтарскія правы, яму неабходна апавясціць SittersGlobal з указаннем наступных пунктаў:

  • a. Пісьмовы зварот адносна неправамернага выкарыстання матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам;
  • b. Электронны подпіс асобы, ўпаўнаважанай на дзеянні ад імя ўладальніка аўтарскіх правоў;
  • c. Апісанне абароненых аўтарскім правам матэрыялаў, якія былі неправамоцна выкарыстаны;
  • d. Указанне, дзе гэтыя матэрыялы размешчаны на сайце SittersGlobal;
  • e. Кантактныя дадзеныя праваўладальнікаў (адрас, тэлефонны нумар, адрас электроннай пошты);
  • f. Пісьмовая заява аб тым, што заяўнік апавешчаны аб адказнасці за свядомае прывядзенне заведама ілжывай інфармацыі.

4. Агент па аўтарскім праве: даступны па наступным адрасе электроннай пошты: administrator@webcomglobal.com, альбо па адрасе звычайнай пошты: _______________________________________, у тэме ліста не забудзьцеся пазначыць "Copyright Infringement".