Асаблівасці ўладкавання дзіцячага пакоя.

Пакой малыша мае для яго велізарнае значэнне. Каб гэта зразумець, трэба ўспомніць сябе ў гэтым узросце. Для дзіцяці гэта цэлы маленькі свет, у якім ён адпачывае і гуляе і адкуль ён робіць маленькія экспедыцыі ў дарослы свет. Гэта месца, якое дае адчуванне бяспекі, дзе захоўваюцца ўсе скарбы маленькага даследчыка.

Трэба пастарацца пачуць жаданні дзіцяці.

Пакой дзіцяці мусіць адлюстроўваць яго індывідуальныя асаблівасці, звычкі і характар. Зыходзячы з гэтага, мы павінны пастарацца абсталяваць пакой не па сваім гусце, а максімальна улічваючы пажаданні маленькага (калі ён ужо ў стане іх выказаць). Трэба таксама знайсці месца для размяшчэння вынікаў творчасці дзіцяці (малюнкаў, сувеніраў). Бо менавіта яны раскажуць, што гэта яго пакой.

 

 

Асвятленне сонечнымі прамянямі з акна дазволіць дзіцяці заставацца бадзёрым і ў добрым гуморы. А спакойнае цёплае святло лямпы ўвечары створыць адчуванне камфорту і ўтульнасці. Таму ў дзіцячы пакой мы рэкамендуем купляць лямпы малочна-белага колеру. Калі ж ваша дзіця баіцца цемры, не забудзьцеся набыць начнік, каб зберагчы дзіцятка ад страхаў перад сном.

Не забудзьцеся пра столік! Ён стане месцам, дзе малы будзе ствараць і развівацца. Нядрэнна было б размясціць побач месца для розных рэчаў, што могуць спатрэбіцца ў працэсе творчасці. Напрыклад, фарбы, пластылін, кнігі, гульні і г.д. Гэта можа быць нейкая тумбачка або паліцы ў шафцы. Гэта будзе, так бы мовіць, рабочай зонай дзіцяці.

Але трэба таксама арганізаваць гульнявую зону. У гэтым месцы не павінна быць вострых вуглоў і мэблі. Гэта можа быць невысокі подыум, які пажадана заслаць невялікім матам, або кілімок для камфортных гульняў на падлозе. Яшчэ там можна паставіць шведскую сценку, каб рабіць фізічныя практыкаванні разам з дзіцём.

Трэба добра падумаць, дзе паставіць ложак. Яго варта паставіць падалей ад дзвярэй, але нельга размяшчаць каля батарэй, разетак, а таксама пад падвешанымі кніжнымі паліцамі або вазонамі.

Інтэр'ерныя рашэнні

Можна аформіць інтэр'ер у выглядзе пакоя любімага персанажа. Проста даведайцеся, хто падабацца вашаму дзяцяці, і дапамажыце адчуць сябе незвычайным героем, рыцарам або прынцэсай.

Калі мы выбіраем будаўнічыя матэрыялы для дзіцячага пакоя, нам абавязкова трэба ўлічваць іх бяспеку і экалагічнасць. Мы рэкамендуем аддаць перавагу натуральным таварам. Калі гаворка ідзе, напрыклад, аб шпалерах, то лепш выбраць папяровыя. На падлогу лепш заслаць драўляны паркет, калі вы маеце добры дастатак. Таму што дрэва не будзе халодным зімой, яно не слізгае і па ім прыемна хадзіць басанож.

Не варта размяшчаць шмат мэблі ў дзіцячым пакоі, таму што яна перашкаджае гуляць і ўскладняе працэс уборкі. Таксама шмат пытанняў выклікае люстэрка. З ім звязана многа забабонаў і незразумелых страхаў. Акрамя таго, яно можа разбіцца і сапраўды параніць дзіцяці. Хоць пры гэтым псіхолагі сцвярджаюць, што люстэрка дапамагае ў развіцці маўлення, мімікі дзіцяці, спрыяе выражэнню эмоцый. Вы можаце выкарыстоўваць супрацьударнае люстэрка для дзіцячага пакоя. І, на ўсялякі выпадак, не ставіць яго насупраць спальнага месца дзіцяці або дзвярэй.

Дзіцячы пакой - маленькі свет

Дзіцяці патрэбны ўласны пакой ўжо з двух гадоў. Бацькам неабходна стварыць для дзіцяці такое месца, якое стане для яго цэлым светам. Гэты пакой стане яго спальняй, гасцёўняй, гульнявым пакоем і месцам для працы. Складана адразу ахапіць усе моманты і нюансы, якія спатрэбяцца малому ў працэсе сталення, таму гэтаму пакою давядзецца час ад часу змяняцца і ўдасканальвацца. Хоць гэта не заўсёды проста, але мы перакананыя, што радасць у вачах дзіцяці зробіць гэтыя клопаты прыемнымі.

0 Каментары