Бацькоўская рэўнасць - ці можа няня стаць больш важнай за бацькоў?

Мы можам з упэўненасцю сказаць, што такія пытанні наогул не варта перад сабой ставіць. Таму што мама заўсёды застаецца самім блізкім чалавекам для дзіцяці, нягледзячы на яго ўзрост, колькасць нянь і іх клопат.

Сувязь паміж дзіцём і яго маці усталёўваецца яшчэ ў першую іх сустрэчу ў радзільнай зале. І з таго моманту ніхто ўжо не заменіць маму ў жыцці гэтага чалавечка. Таму мы не рэкамендуем карыстацца паслугамі няні ў першы год, бо менавіта ў гэты час сувязь бацькоў з дзіцём ўмацоўваецца.

 

 

Першы годзік часам лічыцца самым складаным, бо ён суправаджаецца такімі працэсамі, як рост зубак, колікамі, актыўным вывучэннем свету і пазнаннем наваколля. Таму калі бацькі праходзяць гэты шлях разам з маленькім, яны вельмі прывязваюцца да яго. Але гэта не заўсёды ратуе нас ад рэўнасці да няні. Бо кожная мама хоча быць найлепшай і самай любімай для свайго дзіцяці. Хочацца, каб менавіта маме ён усміхаўся і радасна сустракаў яе. Але, на жаль, так адбываецца не заўсёды.

Рэўнасць пачынае паволі з'яўляцца, калі:

- Дзіцятка відавочна сумуе па няні. Але гэтага не трэба баяцца, бо яны разам праводзяць шмат часу, у іх ужо ёсць свае агульныя любімыя цацкі і месцы для таго, каб пагуляць. Пры гэтым у вас таксама яны могуць быць. Усё ў вашых руках. А няня - гэта проста дарослы сябар для дзіцяці, і вам пашанцавала, калі вы знайшлі менавіта такую няню.

- Дзіця не жадае разлучацца з няняй увечары. Гэта таксама цалкам натуральна, бо яны разам правялі такі вясёлы дзень. Мы ж таксама неахвотна разлучаемся з нашымі сябрамі пасля добрага вечара. Але мы ведаем, што яшчэ ўбачымся шмат разоў, а дзіця пакуль не можа даць рады сваім эмоцыям. Але ж, калі малыш супакойваецца, то з ахвотаю бяжыць да вас. І ваш вечар таксама напаўняецца радаснай атмасферай.

- Дзіця не бяжыць сустракаць вас з працы. Дзіця не можа так хутка пераключацца, як хацелася б. І кожны дзень праходзіць па-рознаму. Сёння гэта мілае стварэнне пакрыўдзілася на няню і толькі чакае, калі вернецца яго матуля. А заўтра яно гуляе ў чарговую цікавую гульню і нават не заўважае, як вы ўвайшлі. І тут няма чаму крыўдзіцца.

- Ваша дзіцятка распавядае пра ўсё няні. Так адбываецца, таму што яна побач тут і цяпер. Ён не будзе чакаць яе, каб падзяліцца эмоцыямі потым. Дзіцяці трэба іх вызваліць у гэтую ж секунду, у іншым выпадку ён папросту забывае пра гэта.

- Калі дзіця выкарыстоўвае словы няні, то цалкам магчыма, што ён хоча схітрыць, каб нешта атрымаць. Тады вам абавязкова трэба ведаць, што ж, на самай справе, дазваляе дзіцяці ваша няня.

- Малыш ўжо называе няню мамай. Тут ужо дакладна трэба браць сітуацыю ў свае рукі. Можа быць, вы занадта мала часу праводзіце са сваім малечай? Або няня перастала прытрымлівацца прафесійных межаў і дазваляе сабе занадта шмат? Тады трэба ўсё вярнуць на свае месцы. Таму што потым можа быць ужо занадта позна для аднаўлення адносін з дзіцём.

Тут важна разгледзець момант паводзін бацькоў па вечарах і выходных. Бо вельмі часта дзень сканчаецца высвятленнем адносін паміж мужам і жонкай і грубым выхаваннем дзяцей. Але, нягледзячы на ўсю стомленасць, нам варта было б пагуляць з дзіцём, прыгатаваць з ім разам вячэру і разам яе з'есці, прынесці яму невялікі падарунак або проста паглядзець добры мультфільм, а потым пакласці спаць. Бо гарманічныя і добрыя адносіны складаюцца менавіта з такіх момантаў.

А выходныя лепш правесці, схадзіўшы ў дэльфінарый, цырк, заапарк ці ў добрае кафэ на пірожныя. Трэба проста стварыць для дзіцяці ўмовы, каб ён атрымліваў такія ж станоўчыя эмоцыі, якія ён атрымлівае з няняй. Таму што ён, напэўна, не любіць яе больш за вас, але ён хоча больш увагі ад вас і крыўдзіцца, выяўляючы такім чынам сваю незадаволенасць.

Калі вы праводзіце сумоўе з няняй, абмяркуйце рамкі яе будучых паводзін. Не ўстанаўлівайце занадта строгія правілы, але растлумачце, што ёй не варта патураць усім капрызам дзіцяці і залішне яго песціць. Ён павінен разумець, дзе яго мама, а дзе няня, з якой ён проста добра праводзіць час у адсутнасці мамы. І важна памятаць, каб паміж няняй і дзіцём не было ніякіх таямніц і сакрэтаў, пра якія вы не ведаеце вы.

Калі вы знайшлі няню-прафесіяналку, то яна будзе ставіцца да сваіх абавязкаў як да працы, не дазваляючы дзіцяці ўсё на свеце, а выхоўваючы яго. Тады дзіцяці цікава, але ён не прывязваецца. А вы ў сваю чаргу надавайце дзіцяці ўвагу кожны дзень, бо гэта неабходна як для вас, так і для яго.

0 Каментары