Двухгадовы гарэза

У нас у сям'і рос гарэза. Мне было вельмі цяжка з гэтым змірыцца, бо я моцна ганарылася сабой праз выхаванне свайго дзіцяці негвалтоўнымі метадамі і тэхнікамі, якія так дасканала вывучыла і выкарыстала.

На мінулым тыдні мы ездзілі ў мясцовую кнігарню. Я стала сведкай, сітуацыі, якая як быццам вярнула мяне ў перыяд трыццацігадовай даўніны.

 

 

Маленькі хлопчык двух гадоў падышоў да дзяўчынкі таго ж ўзросту ў аддзеле для дзяцей і ўдарыў яе кнігай па галаве. Вы можаце здагадацца самі, што было потым. Абсалютна збянтэжаная мама хлопчыка прасіла прабачэння ад усяго сэрца і выгаворвала свайму сыну, стаўшы паміж дзецьмі. Дзяўчынка, якую ўдарылі, залівалася горкімі слязьмі, а мама супакойвала малышку і была відавочна засмучаная. І гэтак далей.

Кожны з нас, хто меў дачыненне да падобнага выпадку, у гэтую хвіліну ўспомніў багата яркіх момантаў і з задавальненнем усвядоміў, што ён ужо не бацька двухгадовага гарэзы.

Простая праўда крыецца ў тым, што дзеці досыць хутка перарастаюць такія перыяды. І трэба заўважыць, што, нягледзячы на ўсе парады прафесіяналаў і сяброў, не існуе пэўных адказаў, як з гэтым змагацца. Але ёсць некалькі рэчаў, якія я праверыла на ўласным вопыце:

  1. Неабходна заставацца спакойным і паслядоўным у сваіх рэакцыях.
  2. Жаданне ўдарыць або любая іншая праява агрэсіі не ёсць нармальнай.
  3. Звычайна падобныя сітуацыі ўключаюць такія элементы:

a. дзеці стаміліся

b. дзецям не хапае слоўнікавага запасу, каб справіцца з чымсьці

c. дзеці часта пераўзбуджаныя

d. дзеці абсалютна не ўмеюць дзяліцца сваімі любімымі цацкамі

e. Дзеці ў прынцыпе не ўмеюць дзяліцца (развіваецца ў 3 гады)

f. у дзяцей больш агрэсіі ў маленькіх памяшканнях і прыватных дамах

Калі ваша дзіця напала на іншага, то ў вашай адказнасці рэагаваць хутка, строга і паслядоўна, нягледзячы на тое, быў малыш справакаваны ці не.

Не трэба пазбягаць падобных сацыяльных сітуацый. Таму што ваш малы павінен навучыцца ПРАВІЛЬНА сацыялізавацца з іншымі дзецьмі.

Прыміце да увагі, што некаторыя гульнявыя групы ніколі не спрацуюць, і гэта нармальна.

Ключавым, з майго пункту гледжання, з'яўляецца цярпенне і захаванне пачуцця гумару. Хоць мы ўсе перакананыя, што выхоўваем ідэальнае дзіця, нам усё адно давядзецца спусціцца з нябёсаў і зразумець, што яму усяго два і гэта таксама пройдзе.

0 Каментары