Шчасце мацярынства...

лёгкім і бестурботным не бывае.

Раней на гэтую тэму было зусім не прынята гаварыць, бо грамадства асудзіла б такую маці. Цяпер жанчыны могуць выказваюцца больш вольна, але ўсё яшчэ вельмі часта мацярынства ўяўляюць у ружовых танах і могуць пачаць шыкаць на прызнанні аб цяжкасцях і праблемах, з якімі вы сутыкнуліся. Сапраўды, спачатку жанчына адчувае эйфарыю і бязмежную любоў для дзіцяці, але бывае і так, што гэтыя пачуцці вельмі хутка змяняюцца бязмежнай стомленасцю, апатыяй і ўнутраным дыскамфортам, і за спінай хаваецца пасляродавая дэпрэсія.

Натуральна, што маладая сям'я, якая свядома вырашыла завесці дзіця, ведае, што жыццё пасля яго нараджэння – гэта ўжо не такое простае жыццё, якім можна было жыць раней, калі ўсе клопаты былі толькі пра сябе. Бацькі маральна рыхтуюцца да гэтага, але ўсё адно першыя 1,5 гады (ці нават больш) могуць падацца мамам суцэльным пеклам, калі апускаюцца рукі, наступае поўнае страта сілаў і няма спакойнай хвіліначкі нават чаю выпіць. Не кажучы ўжо пра тое, каб сустрэцца з сябрамі ці заняцца сваімі любімымі справамі.

Пра гэтыя аспекты мацярынства гаварыць важна і трэба, каб жанчына не адчувала сябе дрэннай маці, якая нібыта адна і ўпершыню сутыкнулася з цяжкасцямі, не вінаваціла сябе ва ўсіх грахах і не баялася папрасіць дапамогі. Страшна, калі шчыра прызнаешся ў сваіх праблемах, спадзеючыся хаця б на спачуванне, а ў адказ чуеш  - як ты можаш, ты ж маць, дзіцё - гэта шчасце. Вядома ж, шчасце! Але яно не адмяняе ўсіх тых клопатаў, пра якія мы ўжо сказалі.  Не замыкайцеся ў сабе. Дзяліцеся сваімі перажываннямі, каб і іншыя разумелі, што яны не адны.

ВАМ ПАТРЭБНАЯ ДАПАМОГА

Няхай вам усё дзяцінства спявалі ў вушы, што выхоўваць дзіця – не мужчынская справа, але ніхто іншы не мусіць так дапамагаць вам расціць дзіця, як гэта павінен рабіць ваш каханы чалавек. Ён не чужы ні вам, ні малышу, а калі вы разам прымалі рашэнне стаць бацькамі, то і выхоўваць мусіце разам. Адно толькі гэта можа выратаваць жанчыну ад пасляродавай дэпрэсіі - ўпэўненасць, што бацька дзіцяці заўсёды зразумее, дапаможа і яго не давядзецца 10 разоў прасіць зрабіць нешта. Калі мужчына з вялікай неахвотай бярэцца выконваць і свае абавязкі таксама, жанчына ў рэшце рэшт перастае прасіць і на яе дадатковым цяжарам кладзецца яшчэ і разуменне, што ўсё і заўсёды яна цяпер будзе рабіць адна: падымацца ноччу і супакойваць малютку, гуляць з немаўляткам, гушкаць, а акрамя гэтага яшчэ і рабіць усю працу па хаце.

Канешне, мужчыне даводзіцца забяспечваць сям'ю, бо дагляд за дзіцяці не лічыцца чамусьці работай у нашай краіне – таксама не абы-якая адказнасць, але жанчына ў гэты час зусім не адпачывае. Падумайце толькі, яна працуе і за выхавацельку, і за кухарку, і за прыбіральніцу і бог знае колькі яшчэ работы ён даводзіцца выконваць увесь дзень, а часта яшчэ і ў ноч. Адсюль і недасып, нервовасць, абяссіленасць, безвыходнасць. А ёй ТРЭБА высыпацца і адпачываць, каб аднаўляць сілы! Пастарайцеся разгрузіць яе.

У некаторых маладых атрымліваецца прыцягваць бабуль і дзядуль на дапамогу – тыя і навучаць, і падкажуць, і з дзіцём пасядзяць. Але калі няма такой магчымасці, то не пагрэбуйце паклікаць няню. Калі вам гэта сапраўды неабходна, то чаму не? Гэта не злачынства, што б ні казалі іншыя мамкі і бацькі. Самае важнае – ваш фізічны і псіхічны стан і здароўе вашай малюткі, а не перасуды. Няню можна запрашаць на цэлы дзень, калі вы вырашылі працягваць кар'еру, і на некалькі гадзін, каб адпачыць ці схадзіць у цырульню у рэшце рэшт!

ЗНАХОДЗЬЦЕ ЧАС НА СЯБЕ

Гэтая парада можа падасца нават смешнай і наіўнай, таму што спачатку здаецца абсалютна нерэальным выдзеліць сабе хоць хвіліначку сярод бясконцай суматохі і наваліўшыхся спраў. Але рабіць гэта не-аб-ход-на, вашыя блізкія мусяць гэта разумець, і муж канешне таксма! Вам патрэбны сапраўдны запас аптымізму, вытрымкі, сілаў і здароўя, а дзе ўзяць іх, як не ў занятках, якія прыносяць радасць і задавальненне? Адпачыўшы, вы зможаце са свежымі сіламі далей займацца Нервовасць мамы перадаецца і дзіцяці, таму, магчыма, адпачыўшы і супакоіўшыся, вы хутчэй справіцеся і з гарэзай-дзіцём, лягчэй ўкладзеце яго спаць, будзеце адчуваць сябе лепш і больш упэўнена.

А калі ў вас ёсць сяброўкі, якія ўжо прайшлі ці таксама зараз праходзяць праз падобныя выпрабаванні – іх падтрымка можа сапраўды выратаваць вас. З імі карысна будзе сустракацца не толькі па-асобку, але і ў фармаце клуба, дзе можна расслабіцца, выпіць чаю з печывам і ў спакойнай абстаноўцы абмеркаваць сваіх малышэй і адносіны з роднымі.

Выказваць свае пачуцці і перажыванні – вашае права. Гэта не ныццё, а шчырасць і адкрытасць, на якіх будуюцца сапраўды трывалыя стасункі.  Пастарайцеся давесці гэта родным і блізкім людзям, тады і сярод з іх знойдзеце апору.

 УСЁ АТРЫМАЕЦЦА

Памятайце, што цяжкасці – гэта не назаўсёды. Тобто яны часта будуць узнікаць, бо гэта нармальна, асабліва ў працэсе выхавання дзіцяці, але спачатку здаюцца бясконцымі. Немаўляткі першыя 3 месяцы плачуць і неспакойна спяць, бо толькі плачам могуць сігналізаваць аб тым, што ім дрэнна: што хочуць увагі, есці, у туалет ці дрэнна пачуваюцца. Трэба набрацца цярпення і навучыцца як мага хутчэй высветляць прычыну плачу. Будзе многа перажыванняў праз адказнасць, няведанне, як лепш зрабіць у тым ці іншым выпадку, хваляванняў, нервовае перанапружанне сюды ж, не без гэтага.

Вы цудоўная мама, а ўсе вашы страхі ад недахопу досведу. Ёсць шмат крыніц інфармацыі: кнігі, інтэрнэт, курсы маладых бацькоў, жаночая кансультацыя – усё гэта карысна, асабліва пры жывым кантакце.Важна задаваць пытанні спецыялістам і атрымліваць на іх канкрэтныя адказы, але толькі набраўшыся ўласнага вопыту, г.зн паспяхова ці не вельмі зрабіўшы нешта аднойчы, вы зможаце адчуваць сябе больш упэўнена ў наступны раз. Калі вы занадта адказная, то вам не пашкодзіць павучыцца здароваму эгаізму: слухайце сябе ў першую чаргу і паменш займайцеся самаедствам.

І НАПРЫКАНЦЫ

Пасляродавая дэпрэсія – рэальная бяда тысяч жанчын. На шчасце, не ўсе пападаюць у яе ціскі, але і ў гэтых шчасліўчыкаў застаецца многа праблемаў і пытанняў. У кагосьці атрымаецца выкараскацца самастойна –тым, хто знойдзе падтрымку і разуменне дома, але некаторым не абысціся без дапамогі спецыяліста, якому варта папрацаваць і з вашым мужам, каб тактоўна, але сур’ёзна растлумачыць яму, што вы – не машына.

Беражыце адзін аднаго!

 

 

0 Каментары