грып: 2 важныя моманты

Грып падкраўся ў гэтым годзе разам з сапраўднай зімой: маразамі, снегам, ільдом. Цяжка зараз знайсці сям’ю, дзе ніхто б не праваляўся тыдзень у ложку з тэмпературай пад 39. І тыдзень – гэта яшчэ пры ўмове, што грып не даў ускладненняў. І калі даросламу чалавеку можа пашанцаваць і ён не захварэе, то для дзетак з іх неакрэпшай імуннай сістэмай верагоднасць злегчы падчас эпідэміі вельмі вялікая.

 

1)      Выклікайце ўрача на дом

Гэта НАЙГАЛОЎНЕЙШАЕ, што бацькі мусяць зрабіць. Ніколі не карыстайцеся парадамі “экспертаў” наконт лекаў, якія памаглі ім ці іх дзецям. У вас свае дзеці. І дыягназ вашаму дзіцяці мусіць агучыць урач пасля агляду, а не суседка/кум/калега з вашых словаў.

Не эксперыментуйце з народнымі метадамі і бабушкінымі спосабамі. Да іх увогуле трэба ставіцца з насцярогай. Лепей актыўней распытваць урача (яны часта маўчуны), якія абавязкова павінны нагадаць, што пры вірусным захворванні (калі гэта яно!) дзіцяці найперш патрэбны

а) цёплае піццё; б) свежае і ЎВІЛЬГАТНЁНАЕ паветра ў памяшканні; в) салявыя растворы ў нос кожную гадзіну!

 

2)      Антыбіётыкі? Гарачкапаніжальныя?

На жаль, нават сёння яшчэ не кожны разумее, што антыбіётык – гэта не рашэнне ўсіх праблем. Пічкаць імі людзей, тым больш маленькіх, ні ў якім разе нельга.

ГРЫП і ОРЗ – гэта вірусныя захворванні, якія НЕ ЛЕКУЮЦЦА АНТЫБІЁТЫКАМІ. Але, яшчэ раз паўтаруся, не займайцеся самадыягнаставаннем і самалячэннем. Калі хваробу выклікалі бактэрыі, а не вірус, значыць, вам не дарма прапісалі антыбактэрыяльныя лекі. І разабрацца ў гэтым, канешне, можа толькі доктар.

Прыём антыбіётыкаў падчас віруснага захворвання не толькі бессэнсоўны - гэта не выратуе ад ускладненняў і хутчэй не вылекуе, -  але і небяспечны.  У наступны раз, калі яны сапраўды спатрэбяцца, бактэрыі ўжо будуць ўстойлівыя да іх дзеяння.  Акрамя таго, антыбіётыкі могуць выклікаць алергію і расстройства кішэчніка.

З вострым вірусным захворваннем арганізм змагаецца сам, аб гэтым сведчыць павышэнне тэмпературы. На гэтым этапе ідзе выпрацоўка эндагеннага інтэрферона.  Калі тэмпература паднялася завысока, збіваць гарачкапаніжальнымі – парацэтамолам або ібупрафенам. А вось  тэмпературу крыху большую за норму чапаць не трэба. УВАГА: пры пэўных захворванняў гарачкі чакаць нельга! пракансультуйцеся з доктарам!

Звычайна пасля трох дзён хваробы тэмпература перастае падымацца да стану гарачкі, а на сёмы і зусім знікае. Калі не – ізноў звяртайцеся да доктара.

 

ВЫЗДАРАЎЛІВАЙЦЕ!

0 Каментары