Выбітныя жанчыны: 10 прыкладаў для натхнення!

 

Даражэнькія дзяўчынкі! Не слухайце тых, хто кажа, што вы слабы пол і ні на што не здольныя. Вы можаце дасягнуць любых пастаўленых мэтаў: стаць матэматыкам ці цудоўнай мамай, мадэльеркай ці доктаркай! Верце ў сябе і ў сваю мару! Поспехаў! І вось вам 10 прыкладаў для натхнення!)

 

Святлана Алексіевіч

Пісьменніца, журналістка

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2015 годзе «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час». У творчасці Святланы знайшлі адлюстраванне няпростыя тэмы. “Чарнобыльская малітва” прысвечана трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, “У вайны не жаночае аблічча” – лёсу беларускіх жанчын у перыяд Вялікай Айчыннай вайны... “Цынкавыя хлопчыкі” – даніна памяці воінам у Афганістане. Кніга “Час сэканд-хэнд” завяршае цыкл з 5 прац пад назвай “Чырвоны чалавек. Галасы Утопіі”.

Ада Лаўлейс

Першая праграмістка ў гісторыі


Склала першую ў свеце праграму для вылічальнай машыны ЧарльзаБэбіджа. Увяла ва ўжытак тэрміны «цыкл» і «рабочая ячэйка». У яе гонар названа мова праграмавання Ада.

 

Валянціна Церашкова

Касманаўтка, першая жанчына ў космасе

Была абраная пілотам касмічнага карабля Усход-5, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 года.

 

Саламея
Пільштынова-Русецкая

Першая лекарка ў Рэчы Паспалітай

 

Наведала Турцыю, Боснію, Святую Зямлю. Паўсюль вучылася медыцыне і лячыла людзей. Шмат у чым абапіралася на здабыткі народнай медыцыны, распаўсюджвала вучэнне пра гігіену і фізічнае выхаванне, здаровае харчаванне. Свае ўспаміны пра іншыя краіны і норавы, апісанні рэцэптаў для лячэння розных хвароб занатавала ў прыгодніцкім рамане “Авантуры майго жыцця”.

 

Ірына Дубянецкая

Доктарка філасофіі і сакральнай тэалогіі

Выкладае ў Беларускім калегіуме і Лятучым унівэрсітэце. Валодае іўрытам, грэчаскай, арамейскай, угарыцкай, фінікійскай і іншымі мовамі старажытнага Блізкага Усходу. Скончыла Лонданскі місіянерскі універсітэт у ліку трох лепшых першых свецкіх студэнтак. У 1997—2005 гадах вучылася ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, атрымала дыпломы магістаркі багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, абараніла доктарскую дысертацыю. 

 

Хася Прусліна

Дзеячка мінскага падполля

Узначальвала атрад супраціву нацыстам у габрэйскім гета Мінску. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем.

 

Вольга Корбут

Выбітная гімнастка


Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, абсалютная чэмпіёнка алімпіяды ў Мюнхене (1972 г.), трохразовая чэмпіёнка свету па спартыўнай гімнастыцы, неаднаразовая чэмпіёнка СССР. Першая ў свеце гімнастка, якая выканала сальта назад на бервяне, а таксама унікальны гімнастычны элемент -“пятлю Корбут”.

Соф’я Кавалеўская

Славутая матэматык

Cтала першай у свеце жанчынай-прафесаркай (чытала выдатныя лекцыі ў Стакгольмскім універсітэце) і першай жанчынай, якая за дасягненні ў навуцы была абрана членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук. Лаўрэатка шматлікіх прэмій Парыжскайакадэміі навук, Шведскай акадэміі навук. Аўтарка аповесцяў «Нігілістка», «Успаміны дзяцінства» ды інш.

 

Ефрасіння Бондарава

Доктарка навук, прафесарка,  заслужаная дзеячка навук


Лічыцца заснавальніцай беларускай школы кінакрытыкі ікіназнаўства. Аўтарка некалькіх
кніг па гісторыі беларускага кінематографа.Дзякуючы намаганням Бондаравай у Інстытуце журналістыкі БДУбыла заснавана кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі.

 

Вера Бартуль

Кансультантка-кутур'е, мадэль


У дзяцінстве пераехала ў Вялікую Брытанію, а пасля замужжа – у ЗША. Скончыла школу дэманстрацыі моды,каб  працаваць мадэллю і кансультанткай-кутур’е. Яе працы дэманстраваліся ў найлепшых крамах Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Чыкага.Збірала сродкі на выданне кружэлак
Данчыка, на Беларускі музей у Гайнаўцы. Да апошніх дзён жыцця Вера Бартуль з’яўлялася кіраўніцай
суполкі Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны, а таксама старшынёй Беларуска-Амерыканскай жаночай арганізацыі – BAWA (Belarusian мадэль, American Women Association).

0 Каментары